Вылеты самалётаў спыніліся ў Франкфурце-на-Майне. Ніводзін пасажыр Lufthansa сёння не паляціць з гэтага аэрапорта. Заўтра такая ж акцыя плануецца ў Мюнхене. Так змагаецца за грошы экіпаж найбуйнейшага нямецкага перавозчыка. У сваю чаргу, машыністы цягнікоў жадаюць скараціць працоўны тыдзень, і іх зброя — затрыманыя цягнікі.
- Я даведаўся гадзіну таму, цяпер шукаю Uber або Bolt - распавёў карэспандэнту Польскага радыё жыхар Бэрліна, які не змог скарыстацца гарадской чыгункай, якую таксама абслугоўвае Deutsche Bahn.
— Я прапушчу прыём да фізіятэрапеўта, — скардзіцца іншая асоба, — давядзецца, прагуляцца дзеля здароўя?
У тых, хто планаваў падарожжы на большыя адлегласці, такой альтэрнатывы няма. Забастоўка машыністаў завяршаецца а другой гадзіне ночы. Прафсаюзныя дзеячы з аб'яднання нямецкіх машыністаў папярэджваюць, што будуць новыя пратэсты.
ПР/юл